• Русский
  • English
  • Беларуская

Аб прыходзе

Прыход храма Нараджэння Іанна Прадцечы знаходзіцца у горадзе Мінску па адрасу: вул. Стаханаўская, 32. У склад храмавага комплекса ўваходзяць хрысцільня ў гонар  прарока Захарыі і праведнай Елісаветы і царква ў гонар Іаан Прадцечы (яшчэ будуецца).  Настаяцель прыхода пратаіерэй Фёдар Жалянгоўскі.

Прыход атрымаў падсвечана аб дзяржаўнай рэгістрацыі 10 кастрычніка 1995 года. У 1998 годзе пачалося будаўніцтва хрысцільні у гонар прарока Захарыі і праведнай Елісаветы. 17 ліпеня 2001 прыход палучыў зямельны ўчастак для будаўніцтва галоўнага храма, дзе 7-га ліпеня 2003 года мітрапаліт мінскі Філарэт заклаў капсулу яго заснавання. Царква у гонар прарока Захарыі і праведнай Елісаветы была асвечана 7-га ліпеня 2010 года.

Стараннямі духавенства і прыхаджан ажыццяўляецца шырокая пазабогаслужбовая дзейнасць: арганізавана сацыяльнае служэнне, працуе нядзельная школа, праводзяцца заняткі хору, урокі мастацкага працы і праваслаўнага краязнаўства. Таксама пры храме дзейнічае прыхадская бібліятэка.